Даследваннi

Даследаванне – асноўны кампанент у вытворчасці лекавых прэпаратаў

Дасканаласць у нашай прафесіі тлумачыцца яе місіяй, а таксама тым, чаго яна патрабуе: адкрыццяў, крэатыўнасці і новай дзейнасці па вытворчасці і развіццю лекавых сродкаў.

Падобна таму, як хірург вызначаецца не наяўнасцю скальпеля ў руцэ, а тым хірургічным умяшаннем, якое скальпель дазваляе правесці, так і наша задача заключаецца не проста ў продажы лекавых прэпаратаў – хімічнага эквівалента скальпеля – але ў падтрыманні жыцця і здыманні болю з дапамогай такіх прэпаратаў.

Падаўжэнне жыцця, палягчэнне пакут, паляпшэнне ўмоў жыцця чалавека, падтрыманне здароўя і надзеі: якія мэты могуць быць больш натхняльнымі?

Даследчая дзейнасць – аснова работы кампаніі

Нашы даследаванні прызнаюцца сёння аднымі з лепшых у свеце. 25% нашага гандлёвага абарачэння мы зноў інвестуем у даследаванні. Для параўнання:

  • Сярэдняя адсоткавая доля абарачэння, якая рэінвестуецца ў даследаванні, у 10 лепшых кампаніях сусветнай фармацэўтычнай прамысловасці складае 14%, і такі паказчык ужо лічыцца высокім.
  • У французскай прамысловасці доля абарачэння, якая зноў вяртаецца ў даследаванні, складае 9%.

Наша палітыка карпатлівых даследаванняў прывяла да значных вынікаў.

  • Было сінтэзавана больш за 50 000 хімічных прэпаратаў.
  • Было падана больш за 27 000 патэнтавых заявак, у тым ліку 25 900 за межамі Францыі.

Наша прыхільнасць да адкрыццяў знаходзіць адлюстраванне і ў складзе персанала, які налічвае болей за 3 000 даследчыкаў.