Гісторыя

У 1954 годзе Жак Серв'е, доктар медыцынскіх і фармацэўтычных навук, ва ўзросце 30 гадоў узначаліў фармацэўтычную вытворчую кампанію са штатам з дзевяці супрацоўнікаў у г.Арлеан, Францыя. Сёння кампанія з'яўляецца вядучай французскай незалежнай фармацэўтычная кампаніяй і другой па велічыні французскай фармацэўтычнай кампаніяй у свеце, у якой працуюць 21 400 супрацоўнікаў у 146 краінах свету. Жак Серв'е здолеў ажыццявіць гэта дзякуючы яго любові да прафесіі, яго веры ў даследаванні, разуменню патрэбаў іншых людзей, імкненню развівацца і дзяліцца, і яго неверагоднай жыццёвай сіле.

Вехі ў гісторыі кампаніі:

1954 год - невялікая фармацэўтычнай вытворчая кампанія ў Арлеане.
1955 год - кампанія запусціла вытворчасць двух першых прэпаратаў (антыгіпертэнзіўны і супрацьдыабетычны) .
1956 год - першы блок вытворчасці быў пабудаваны ў Флёр-ле-Обре. Дзякуючы даследаванням, якія праводзяцца, рост набірае абароты на працягу наступных гадоў.
1960 год - адкрыт навукова-даследчы цэнтр Серв'е адкрыты ў г.Сюрэн.
1962 год - мадэрнізацыя першай прамысловай групы хіміі ў г.Бальбек у Нармандыі.
1964 год - міжнароднае развіццё пачалося з адкрыцця першага філіяла ў Лондане.
1972 год - будаўніцтва ў правінцыі Луара "завода-вёскі" Жыдзi, якая становіцца сацыяльнай вітрынай Групы.
1975-1980 гады - першая прысутнасць у Паўночнай Амерыцы, Лацінскай Амерыцы, Кітаі і Расіі.
1984 год - адкрыццё першага Міжнароднага цэнтра тэрапеўтычных даследаванняў у Лондане.
1988 год - кампанія імя Серв'е становіцца самай творчай у свеце фармацэўтычных кампаній.
1989 год - 1000 даследчыкаў у навукова-даследчым цэнтры.
1990 год - першы завод па вытворчасці лекаў за межамі Францыі адкрыўся ў Арклоў у Ірландыі.
1994 год - другі навукова-даследчы цэнтр Серв'е адкрыты ў Круассi.
1995 год - набыццё 51% венгерскай фармацэўтычнай кампаніі.
1996 год - адбылося ўрачыстае адкрыццё найбольшага ў Еўропе прадпрыемства клінічных расходных матэрыялаў.
1997 год -  другая фаза роста кампаніі, набыццё Anpharm ў Польшчы.
2001 год - 10-ы па ліку Міжнародны цэнтр тэрапеўтычных даследванняў адкрыты ў Бразіліі, а затым у хуткім часе ў Польшчы і Кітаі.
2002 год - Жак Серв'е быў узнагароджаны прэміяй Гальен у знак прызнання яго творчасці ў галіне навуковых даследаванняў.
2002 год - даччыная кампанія Серв'е, створаная ў 1996 годзе, у якасці вытворцы лекаў была адноўлена як Biogaran, і да 2003 году была лідэрам рынка генерычных прэпаратаў у Францыі.
2003 год - заводы па вытворчасці лекавых сродкаў былі адкрыты ў Цяньцзіні ў Кітаі і Нуасёр у Марока. У тым жа годзе Серв'е стала найбуйнейшай фармацэўтычнай групай у Расіі. Колькасць супрацоўнікаў Серв'е перавысила 15 000 чалавек.
2006 год - кампанія Серв'е адкрывае новыя вытворчасці лекаў плошчай 35 000 квадратных метраў у Жыдзi-Арлеане.
2007 год - адкрыццё Цэнтра вытворчасці лекавых сродкаў у Соф'іна (Расія).
2008 год - адкрыццё Інстытута медыцынскай хіміі ў Будапешце (Венгрыя) и Цэнтра вытворчасці лекавых форм у Арлеане (Францыя).
2009 год - адкрыццё Цэнтра вытворчасці лекаў у Жакарэпагуа (Бразілія).
2011 год - пераезд галоўнага офіса Серв'е у Сюрэн (Францыя).
2012 год - Серв'е набывае фармацэўтычную лабараторыю ў Бразіліі.
2013 год - Серв'е скупляе акцыі Кампаніі па вытворчасці лекаў EGIS (Венгрыя). 92% лекаў Серв'е спажываецца за межамі Францыі.
2014 год - памірае доктар Жак Серв'е, заснавальнік аднаіменнай фармацэўтычнай кампаніі. Аліўе Ларо становіцца прэзідэнтам Міжнароднага даследчага фонда Серв'е і Даследчай групы Серв'е.